Пад Салігорскім пешахода пераехалі адразу дзве машыны

10.03.2011 16:09
Архив Редакция

У суботу, 5 сакавіка, у 22:05 аўтамабіль Volkswagen Transporter, рухаючыся па крайняй левай паласе аўтамабільнай дарогі Дубеі — Салігорск, што ў Мінскай вобласці, наехаў на 38-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы. Пацярпелага выкінула на сустрэчную паласу, дзе на яго наехала машына Volvo V70.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход памёр на месцы, паведамілі ва УДАІ МУС.

Нягледзячы на тое, што мужчына выйшаў на праезную частку ў цёмны час сутак, на ім не было флікераў.

Как вам новость?
Головоломки