Пад санкцыі ЕС могуць патрапіць 160 беларускіх чыноўнікаў

28.01.2011 14:38
Архив Редакция

Міністры замежных спраў краін-членаў Еўрапейскага саюза 31 студзеня маюць намер увесці забарону на ўезд у ЕС прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і каля 160 беларускіх чыноўнікаў, «датычных да рэпрэсій» супраць апазіцыі ў краіне. Раней у «чорны спіс» ўваходзіла 40 прадстаўнікоў беларускай улады.

Рашэнне аб пашырэнні спісу выклікана намерам уключыць у яго людзей, якія маюць дачыненне да «фальсіфікацыі выбараў» і «рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ», перадае BBC.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Еўрапейскі Саюз аднаўляе прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Спіс асобаў, на якія будуць накіраваны абмежаванні, на днях быў пашыраны да 120 прозвішчаў. Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні прынялі ў Брусэлі 24 студзеня кіраўнікі МЗС 27 краін ЕС.

Как вам новость?
Головоломки