Пад Шкловам іншамарка ўрэзалася ў аўтобус

14.12.2010 14:25
Архив Редакция

Увечары 12 снежня пад Шкловам адбылася аварыя, у якой два чалавекі загінулі, а трэці атрымаў цяжкія траўмы. Аўтамабіль Hyundai Lantra выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам Mercedes-Benz. У выніку легкавая машына ператварылася ў груду пакарабачанага металу.

Паводле інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 24-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля і 27-гадовы пасажыр загінулі на месцы. Яшчэ аднаго пасажыра даставалі з аўтамабіля ратавальнікі МНС. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і пераломы, ён быў шпіталізаваны ў стане траўматычнага шоку і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, усё яшчэ ў несвядомым стане. Кіроўцы і пасажыры аўтобуса не пацярпелі, паведамляе газета «Звязда».

Акрамя таго, у суботу ноччу, 11 снежня, у Магілёўскім раёне каля станцыі «Палыковіцкія хутары» 34-гадовы жыхар Шклову не справіўся з кіраваннем аўтамабілем Mitsubishi: ён з’ехаў у кювет і стукнуўся ў прыдарожнае дрэва. Кіроўца ў выніку аварыі не пацярпеў, а дзве яго пасажыркі, жыхаркі Шклову 24 і 26 гадоў, з траўмамі дастаўленыя ў лякарню.

Агулам за выходныя дні 11-12 снежня ў Магілёўскай вобласці атрымала траўмы ў ДТЗ шэсць чалавек.

Как вам новость?
Головоломки