Пад Светлагорскам у пажары загінулі пяць чалавек

01.02.2011 15:08
Архив Редакция

У ноч з 31 студзеня на 1 лютага ў вёсцы Сякерычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці загарэўся дачны дом. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі змаглі патушыць пажар, аднак пецярых людзей, якія знаходзіліся на момант узгарання ў доме, выратаваць не ўдалося.

Яшчэ адзін чалавек з парэзамі рук і апёкам другой ступені (15%) твару і рук быў дастаўлены ў шпіталь. Паводле яго слоў, ён «пакінуў палаючы дом праз аконны праём і да моманту прыбыцця падраздзяленняў знаходзіўся ў суседзяў», паведамілі ў МНС.

Са словаў суседзяў, 31 студзеня 2011 года кампанія з шасці маладых людзей прыехала ў вёску раніцай. Усе загінулыя 1990 года нараджэння пражывалі ў горадзе Светлагорск. Род заняткаў загінулых і пацярпелага ўдакладняецца. Меркаванай прычынай пажару з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (расколіны ў печы).

Как вам новость?
Головоломки