Падаткавікі: 90% мінскіх прадпрымальнікаў працуюць з парушэннямі

28.12.2010 15:52
Архив Редакция

За 11 месяцаў гэтага года падатковыя органы Мінску правялі каля 2,68 тыс. праверак індывідуальных прадпрымальнікаў, у ходзе якіх высветлілася, што 90% мінскіх прадпрымальнікаў працуюць з парушэннямі падатковага заканадаўства. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі міністэрства па падатках і зборах Беларусі па горадзе Мінску.

У выніку праверак у гарадскі бюджэт было даналічана 2,65 млрд. рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэтая сума павялічылася больш чым на мільярд рублёў, перадае агенцтва «Мінск-Навіны«.
 
Па дадзеных інспекцыі міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінску, на 1 снежня 2010 года на ўліку ў падатковых органаў сталіцы складаліся 54,53 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, што на 5,06 тыс., або на 10,2%, больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Как вам новость?
Головоломки