Падаткавікі пачалі праверкі стратных прадпрыемстваў

27.05.2010 09:32
Архив Редакция

Міністэрства па падатках і зборах пачатало серыю мерапрыемстваў па прадухіленні адмоўных фінансавых вынікаў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. Мэтай праверак стратных прадпрыемстваў, як паведамілі ў МНС, з'яўляецца вызначэнне падатковага патэнцыялу такіх арганізацый і дадатковае прыцягненне прыбыткаў у бюджэт.

«Падчас правядзення праверак асаблівая ўвага надаецца пытанням правільнасці аднясення выдаткаў на сабекошт прадукцыі (прац, паслуг) і выдаткаў, якія улічваюцца пры падаткаабкладанні, вывучаюцца прычыны стратнай дзейнасці, уносяцца прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці стратных арганізацый, вывучаюцца распрацаваныя плацельшчыкамі планы мерапрыемстваў па выхадзе на бясстратную дзейнасць», — расказалі ў міністэрстве.
Падчас праверак падатковыя органы будуць аналізаваць дынаміку паказчыкаў, якія ўплываюць на вынік фінансава-гаспадарчай дзейнасці (аб’ём вытворчасці прадукцыі, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, выдаткі, колькасць працоўных, сярэдняя заработная плата, доля выплачаных падаткаў у выручцы і іншыя паказчыкі) і высвятляць прычыны ўтварэння стратаў, перадае БелТА.
Акрамя таго, у рамках гэтых мерапрыемстваў плануецца праводзіць аналітычную і інфармацыйна-тлумачальную працу ў дачыненні да стратных прадпрыемстваў, а затым па выніках праверак падатковыя органы зробяць уласны прагноз па аб’ёме плацяжоў у бюджэт на перспектыву.
Як распавялі ў міністэрстве, у першым квартале гэтага года пра страты паведамілі 5 154 прадпрыемствы з агульнай сумай стратаў 452,3 млрд. рублёў. У іх лік патрапіла 424 дзяржаўныя унітарныя прадпрыемствы, 382 акцыянерныя таварыствы з доляй дзяржаўнай формы ўласнасці, 39 рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны.

Как вам новость?