Падаткоўцы: ІП працягваюць наймаць на працу несваякоў

02.08.2010 15:11
Архив Редакция

Індывідуальныя прадпрымальнікі па-ранейшаму прыцягваюць да гаспадарчай дзейнасці наёмных працаўнікоў, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Да такой высновы па выніках праверак, праведзеных у першым паўгоддзі 2010 года, прыйшлі падатковыя органы Мінску.

За гэты перыяд у ІП-парушальнікаў былі канфіскаваныя прыбыткі ў суме 43 млн. рублёў, сума адміністрацыйнага штрафу склала 13,3 млн. рублёў, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Так, напрыклад, супрацоўнікі падатковых органаў Мінску ў ходзе пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі індывідуальнага прадпрымальніка выявілі парушэнне нормаў указа прэзідэнта: ІП наняў на працу кур’ера-прадаўца, які не з’яўляецца блізкім сваяком. Пастановай гаспадарчага суду Мінску індывідуальны прадпрымальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 700 тыс.рублёў з канфіскацыяй прыбытку на суму больш за пяць мільёнаў рублёў.

У цэлым, у першым паўгоддзі 2010 года па выніках кантрольнай працы ў дачыненні да суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці падатковымі органамі горада Мінску налічана ў бюджэт 24 млрд. рублёў, у тым ліку па арганізацыях 21 млрд. рублёў. Па стане на 1 ліпеня на падатковым уліку ў сталіцы стаіць 4557 арганізацыяў, з якіх 1725 падпала пад праверкі. Пры гэтым выніковасць праверак склала 91%. Адсотак спагнання даналічаных сумаў па выніках праверак арганізацыяў у першым паўгоддзі 2010 года склаў 96,4% (дадзены паказчык па рэспубліцы — 92%).

Как вам новость?