Падазраванага ў забойстве жонкі-беларускі галандца вызвалілі

13.01.2011 14:36
Архив Редакция

Жыхара Нідэрландаў Роберта Яна Брэкеля, які з'яўляецца падазраваным у забойстве жонкі Кацярыны Хоняк, грамадзянкі Беларусі, 12 студзеня вызвалілі з-пад арышту, яшчэ да суда па гэтай справе. У гэты ж дзень у Бельгіі пачаўся судовы працэс, па якім Брэкель і пяць яго саўдзельнікаў фігуруюць як падазраваныя ў нелегальным увозе ў краіну трох кілаграмаў какаіну.

Чакаецца, што суд па справе аб забойстве Кацярыны Хоняк пачнецца 11 лютага, паведамляе БелаПАН са спасылкай на бельгійскае выданне Gazet van Antwerpen. Суд па справе аб увозе наркотыкаў працягнецца 30 сакавіка.

Роберта Брэкеля затрымалі 30 кастрычніка 2010 года з санкцыі пракуратуры горада Брэды (Нідэрланды) пасля расследавання справы аб смерці яго жонкі. Галандзец не прызнаў сваёй віны.

Першы раз па падазрэнні ў забойстве 39-гадовы мужчына быў затрыманы ў лютым 2008 года. У траўні яго вызвалілі рашэннем брэдскай пракуратуры, аднак і ў Бельгіі, і ў Нідэрландах расследаванне працягвалася.

Кацярына Хоняк, 1981 года нараджэння, і бізнэсовец Роберт Брэкель пазнаёміліся ў 2001 годзе. Нідэрландскія СМІ пісалі, што беларуска працавала ў адным з публічных дамоў бельгійскага Антвэрпэна, Роберт Брэкель быў яе кліентам і закахаўся ў Кацярыну. Пазней яны жылі ў Венесуэле, там у іх нарадзілася дачка Ніколь. Вярнуўшыся ў Нідэрланды ў 2004 годзе, Кацярына Хоняк і Роберт Брекель аформілі адносіны афіцыйна.

У той жа час беларускія сваякі Кацярыны Хоняк сцвярджаюць, што дзяўчына ездзіла ў Бельгію адпачываць.

У красавіку 2007 года Роберт Брэкель звярнуўся ў паліцыю з заявай аб знікні жонкі. Яе беларускім сваякам ён заявіў, што жонка паехала ў Амстэрдам і не жадае падтрымліваць адносіны з роднымі ў Мінску, а ў нідэрландскай школе дачкі Ніколь — што яе маці знаходзіцца ў Беларусі.

У ліпені 2007 года беларускія сваякі Кацярыны Хоняк падалі заяву аб яе знікненні ў Маскоўскае РУУС Мінску.

18 лютага 2008 года астанкі зніклай выявіла паліцыя ў галандскім горадзе Баарле-Насаў ў доме, дзе яна пражывала з мужам і дачкой. Цела было змешчана ў скрыню, заліта будаўнічай сумессю і ляжала пад падлогай пад ложкам Ніколь. Паколькі дом знаходзіцца як раз на нідэрландскай-бельгійскай мяжы, а скрыню знайшлі ў бельгійскай частцы дома, справу расследавала паліцыя Бельгіі і Нідэрландаў, а таксама міліцыя Беларусі.

27 Лютага 2008 Роберт Брэкель па патрабаванні нідэрландскай паліцыі разам з дачкой і новай сяброўкай вярнуўся з амерыканскага штата Флорыда для суду.

Как вам новость?