Падазраваным у нападзе на амбасаду РФ працягнулі тэрмін арышту

10.09.2010 10:14
Архив Редакция

Тэрмін утрымання пад вартай маладых людзей, затрыманых па падазрэнні ў атацы на амбасаду Расіі, працягнулі яшчэ на тры дні. Пры гэтым ніякіх абвінавачанняў актывістам міліцыя не прад'явіла. У ГУУС інфармацыю аб затрыманых не каментуюць.

«Бацькам паведамілі, што афармляюць дакументы на вызваленне, бацькі абіваюць парогі ізалятара на Акрэсціна некалькі гадзін, пасля чаго ім паведамілі, што хлопцам працягнулі тэрмін затрымання», — паведамляе «Беларуская Індымедыя» са спасылкай на блог budzimir.livejournal.com.

Як раней перадаваў Тэлеграф, расследаванне па факце нападу на расійскую амбасаду ў Мінску вядзецца па артыкуле «падпал». Супрацоўнікі сілавых структур ужо затрымалі шасцярых актывістаў анархісцкіх рухаў, якіх падазраюць у датычнасці да інцыдэнту. Сярод затрыманых — Ігар Багачак, Сяргей Слюсар, Мікалай Дзядок, Валерыя Хоціна, Аляксандр Францкевіч, Аляксей Жынгероўскі.

Как вам новость?