У мінскім судзе абвяргаюць смерць мужчыны

06.05.2011 11:59
Архив Редакция

У чацвер, 5 траўня падчас працэсу над экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым, Віталём Рымашэўскім і іх даверанымі асобамі каля 16:30 у будынак Фрунзенскага суда сталіцы зайшоў мужчына. Як толькі ахоўнікі пачалі дагляд ягоных рэчаў, ён раптам упаў на падлогу і страціў прытомнасць. Супрацоўнікі суда выклікалі хуткую дапамогу, аднак дапамагчы мужчыну лекары не паспелі.

«Мужчына толькі паспеў сказаць, што ідзе на нейкі працэс», — паведамілі ахоўнікі, перадае «Народная Воля».

Выкліканая хуткая дапамога, на жаль, не змагла дапамагчы мужчыну: медыкі некалькі разоў рабілі яму электрашок, але ён так і не апрытомнеў, паведамляе выданне. Медыкі хуткай канстатавалі клінічную смерць мужчыны.

Называецца імя мужчыны — Самадзелкін Андрэй Афанасьевіч, 1956 года нараджэння.

Аднак у прыёмнай суда Фрунзенскага раёна карэспандэнту Тэлеграфа не пацвердзілі дадзеную інфармацыю. «Не, гэта не праўда», — сказалі там.

Как вам новость?
Головоломки