Падлетак з Гомелю за адзін вечар здзейсніў два разбойныя напады

14.07.2010 14:31
Архив Редакция

У Гомелі ў дачыненні да 16-гадовага вучня школы № 35 распачалі тры крымінальныя справы. Дзве — за разбойны напад, адну — за хуліганства, распавялі ва УУС Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Позна ўвечары 12 ліпеня школьнік напаў на 46-гадовую жанчыну. Гэтае злачынства ён здзейсніў разам са сваім непрацоўным 28-гадовым прыяцелем. Пагражаючы нажом, зламыснікі адабралі ў жанчыны залатыя завушніцы і ланцужок, а таксама ейны кашалёк, паведамляе БелаПАН.

Праз некалькі гадзін у цэнтры Гомелю маладыя людзі прыставілі нож да горла 21-гадовай студэнткі і адабралі ў яе торбачку, у якой знаходзілася каля 200 тыс. рублёў, сотавы тэлефон і заліковая кніжка. Акрамя таго злачынцы знялі з вуха дзяўчыны залатую завушніцу.

Пасля гэтага маладыя людзі спрабавалі ўдарыць бутэлькай віна і нанесці ўдар нажом 54-гадоваму мужчыну. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства.

Маладыя людзі затрыманыя. У цяперашні час вядзецца следства па факце дадзеных злачынстваў. УУС Гомельскага аблвыканкама паведамляе, што школьнік ужо стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, а таксама ў наркалагічным дыспансеры.

Как вам новость?