Паўднёвая Асетыя чакае на святкаванне Дня Рэспублікі групу беларускіх дэпутатаў

20.09.2010 13:08
Архив Редакция

У панядзелак, 20 верасня, Паўднёвая Асетыя адзначае 20-ю гадавіну абвяшчэння рэспублікі. Улады краіны, незалежнасць якой афіцыйны Мінск не прызнаў, у ліку іншых запрошаных чакаюць на святкаванне Дня Рэспублікі ў Цхінвалі групу дэпутатаў з Беларусі.

«Мы чакаем гасцей з Расіі, Абхазіі, Науру, Прыднястроўскай-Малдаўскай рэспублікі, Нагорнага Карабаха, Украіны, Беларусі, з рэгіёнаў Расіі. Чакаем прадстаўнікоў еўрапейскіх краін, у прыватнасці з Італіі і Францыі», — паведаміў кіраўнік МЗС Паўднёвай Асетыі Мурат Джыоеў.

У сваю чаргу, прэзідэнт Паўднёвай Асетыі Эдуард Какойты паведаміў, што таксама запрасіў на свята прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, перадае РИА «Новости». Аднак ён сказаў, што не зможа прыняць удзел у мерапрыемствах 20 верасня.

Как вам новость?
Головоломки