Падпісанне дамовы аб памежным руху з Літвой зацягваецца

20.07.2010 11:41
Архив Редакция

Літва і Беларусь пакуль не могуць падпісаць дамову аб малым памежным руху праз тэхнічныя прапановы, высунутыя беларускім бокам. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

«Беларускі бок высунуў некаторыя новыя тэхнічныя прапановы адносна рэгістрацыі, якія, мы думаем, будуць ствараць тэхнічныя праблемы для свабоднага перамяшчэння насельніцтва», — расказаў літоўскі прэм’ер, паведамляе «Блог Гродна s13».

Нягледзячы на тое, што Андрус Кубілюс не змог назваць магчымых тэрмінаў падпісання пагаднення, ён паведаміў, што бакі «могуць у найбліжэйшы час скончыць працу над дакументам».

Дадзены дакумент прадугледжвае спрошчаны парадак уезду на тэрыторыю Беларусі і Літвы для жыхароў памежнай тэрыторыі (да 50 кіламетраў ад лініі дзяржмяжы).

Как вам новость?
Головоломки