Падрыхтоўка інвестпагаднення з Franck Muller па "Лучы" завяршылася

12.05.2010 15:14
Архив Редакция

Завяршылася падрыхтоўка інвестыцыйнай дамовы са швейцарскай кампаніяй Franck Muller аб перадачы акцый ААТ "Минскі гадзіннікавы завод", які займаецца выпускам гадзіннікаў пад маркай "Луч". Пра гэта паведаміла дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Беларусі Наталля Жарнасек.

Па словах прадстаўніка Дзяржкаммаёмасці, інвестпагадненне павінна быць ухвалена пастановай урада. 
«Усё гэта будзе ажыццёўлена па працэдуры, прадугледжанай дэкрэтам №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Пастановай таксама прадугледжваецца ўпаўнаважыць міністра прамысловасці на падпісанне інвестыцыйнага пагаднення», — цытуе БелТА слова Наталлі Жарнасек.
Дырэктар Фонду дзяржмаёмасці адзначыла, што пасля гэтых працэдураў на ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод» пачнецца рэалізацыя праекта Franck Muller. «Пакуль жа ідзе ўзаемная, узгодненая праца з кампаніяй», — дадала Наталля Жарнасек.

Как вам новость?
Головоломки