Паездка па гарэлку ў Беларусь скончылася для літоўцаў дэпартацыяй

28.09.2010 15:56
Архив Редакция

Беларускія памежнікі ўвечары 24 верасня каля вёскі Масюны затрымалі чацвярых літоўцаў, якія нелегальна перасяклі мяжу Беларусі ў пошуках спіртнога. Затрыманыя былі аштрафаваныя і дэпартаваныя за межы краіны. Усім парушальнікам забаранілі ўязджаць на тэрыторыю Беларусі на працягу трох гадоў.

Высветлілася, што жыхары Шальчынінкайскага раёна нарыхтоўвалі дровы на літоўскай тэрыторыі. Праца суправаджалася выпіўкай. Калі спіртное скончылася, па дабаўку мужчыны вырашылі з’ездзіць на возе ў Беларусь, перадае БелаПАН.

Перасякаючы «зялёную» мяжу, яны пакінулі сляды на ўсіх кантрольна-слядовых палосах і, не даехаўшы да крамы, былі затрыманы памежным нарадам.

Как вам новость?