Пафала: збліжэнню Беларусі і ЕС перашкаджае смяротнае пакаранне

04.11.2010 12:08
Архив Редакция

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі, федэральны міністр па асобых даручэннях Рональд Пафала лічыць галоўнай перашкодай на шляху збліжэння Беларусі і Еўрапейскага саюза наяўнасць у беларускім заканадаўстве смяротнага пакарання. Пра гэта германскі міністр заявіў 4 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Беларусі трэба яшчэ шмат наганяць ўу плане прававой дзяржавы, свабодных і сумленных выбараў. Але галоўнай перашкодай з’яўляецца смяротнае пакаранне. Смяротнае пакаранне для нас цалкам непрымальнае. Гэта адна з прынцыповых пазіцый Рады Еўропы», — заявіў Рональд Пафала.

Паводле слоў нямецкага міністра, галоўнай каштоўнасцю для Еўропы з’яўляецца прававая дзяржаўнасць, часткай якой і з’яўляецца адсутнасць смяротнага пакарання, перадае журналіст Тэлеграфа.

«Бо ў Беларусі смяротнае пакаранне не проста існуе ў Крымінальным кодэксе, яно яшчэ і прыводзіцца ў выкананне. Гэта з’яўляецца непрымальным», — падкрэсліў Рональд Пафала.

У той жа час, адмена вышэйшай меры пакарання, па словах міністра, з’яўляецца абавязковай умовай для партнёрства з Еўропай і неабходным крокам для Беларусі, калі ўжо яна прэтэндуе на месца ў Радзе Еўропы.

Как вам новость?
Головоломки