Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю могуць падпісаць да канца 2010 года

17.08.2010 15:34
Архив Редакция

Да канца 2010 года можа быць падпісана пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ў Садружнасці незалежных дзяржаў. Пра гэта паведаміў 17 жніўня выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён распавёў, што праца па падрыхтоўцы пагаднення працягнецца на нарадзе міністраў эканомікі краін СНД, якая адбудзецца ў Маскве 16 верасня.

Акрамя таго, 19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў, на якім плануюць зацвердзіць праграму інавацыйнага супрацоўніцтва краін СНД да 2020 года, перадае БелТА.

Папярэдне праект гэтага дакументу разгледзяць на Эканамічным савеце СНД, які адбудзецца 17 верасня, паведаміў Сяргей Лебедзеў.

Как вам новость?
Головоломки