Паганяйла патрабуе правесці медыцынскае абследаванне Лукашэнкі

04.11.2010 17:10
Архив Редакция

Беларускі юрыст Гары Паганяйла запатрабаваў стварыць спецыяльную камісію па медыцынскім абследаванні дзейнага прэзідэнт Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама пачаць працэдуру яго датэрміновага адхілення ад улады. Адпаведны зварот юрыст накіраваў у Савет рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

У сваім звароце Гары Паганяйла ўказаў на той факт, што некаторыя расійскія СМІ агучылі дыягназ хваробы, на якую нібыта хварэе прэзідэнт Беларусі: «умерана выяўленая мазаічная псіхапатыя з перавагаю рысаў паранаідальнага і дыссацыяльнага расстройства асобы». Такі дыягназ беларускаму лідару ў 2001 годзе паставіў лекар-псіхіятр з Горадні Шчыгельскі Д.І.

Гары Паганяйла ў лісце беларускаму ўраду ўказаў на той факт, што навукоўцы з расійскага інстытуту імя Сербскага (С. Васюкоў і В. Марасанава) публічна пацвердзілі правільнасць і навуковую абгрунтаванасць метадалогіі даследавання, праведзенага беларускім медыкам, і не выключаюць наяўнасць у Аляксандра Лукашэнкі вышэйназванага псіхічнага захворвання.

«Дадзеныя звесткі кампетэнтнымі органамі Беларусі не абвергнутыя і не даведзены да ведама грамадзян, у тым ліку выбаршчыкаў. Пры такіх абставінах у мяне няма падставаў не давяраць гэтай інфармацыі», — падкрэсліў беларускі юрыст.

Гары Паганяйла перакананы, што пры адсутнасці выразных і аб’ектыўных звестак, якія аспрэчваюць наяўнасць у Аляксандра Лукашэнкі псіхічнага захворвання, якое не дазваляе яму па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта, яго абранне на чарговы тэрмін дапусціць нельга. Таму, лічыць юрыст, беларускі парламент абавязаны неадкладна прыступіць да працэдуры датэрміновага вызвалення дзейнага прэзідэнта ад займанай пасады, перадае «Народная воля».

«Кіруючыся арт.арт. 2, 3, 7, 21, 22, 40, 97, 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адпаведнымі нормамі рэгламентаў абедзвюх палат, прашу прыняць рашэнне па стварэнні спецыяльнай камісіі для выпрацоўкі заключэння аб датэрміновым вызваленні Лукашэнкі А.Р. ад пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стане здароўя», — заявіў Гары Паганяйла ў афіцыйным звароце да парламенту.

Згодна з ч. 1 арт. 88 Канстытуцыі Беларусі, «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь можа быць датэрмінова вызвалены ад пасады пры стойкай няздольнасці па стане здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта. Рашэнне аб датэрміновым вызваленні прэзідэнта прымаецца большасцю не меншай за дзве траціны галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў і большасцю не меншай за дзве траціны галасоў ад поўнага складу Савета рэспублікі на падставе заключэння спецыяльна стваранай палатамі камісіі».

Как вам новость?
Головоломки