Пагранкамітэт: апазіцыянер Лукін з Беларусі ў Польшчу не ўцякаў

05.05.2011 16:18
Архив Редакция

Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка абверг інфармацыю аб уцёках ў Польшчу беларускага апазіцыянера Аляксандра Лукіна. Паводле яго слоў, прыхільнік экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава не заходзіў на тэрыторыю, дзе знаходзяцца адміністрацыйныя памяшканні беларускіх памежнікаў.

«Магчыма, ён папросту перадумаў вяртацца ў Беларусь», — цытуе Аляксандра Цішчанка БелаПАН.

Паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта, жонка Аляксандра Лукіна разам з дзецьмі заехала ў Беларусь.

Раней, як перадаваў Тэлеграф, польскія СМІ паведамілі, што беларускі апазіцыянер і яго жонка нібыта збеглі ў сераду, 4 траўня, у Польшчу пасля таго, як іх паспрабавалі затрымаць беларускія памежнікі на кантрольным пункце ў мястэчку Славатычы.

Как вам новость?
Головоломки