Паказваць чэмпіянат Беларусі па футболе будзе канал СТВ

27.07.2010 12:10
Архив Редакция

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» заключыла пагадненне з ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» «Аб арганізацыі тэлевізійнай трансляцыі і перадачы маёмасных правоў». У адпаведнасці з дадзеным пагадненнем АБФФ перадае правы СТВ на паказ у эфіры матчаў XX нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

Бакі будуць сумесна вызначаць у кожным туры канкрэтны матч для тэлетрансляцыі, зыходзячы з турнірнага становішча і глядацкай цікавасці, паведамілі ў футбольнай федэрацыі.

Па традыцыі, прадстаўнікам іншых тэлекампаніяў Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца права на правядзенне здымак матчаў толькі ў межах «доступу да навінаў» (не больш за тры хвілін эфірнага часу).

Першы матч, які беларускія тэлегледачы змогуць убачыць у прамым эфіры СТВ, — «Мінск» — «Нафтан» (Наваполацк), які адбудзецца 1 жніўня на сталічным стадыёне «Дынама». Пачатак а 20:30.

Такім чынам, шматлікія аматары беларускага футболу зноў атрымаюць магчымасць назіраць за ходам чэмпіянату краіны, сачыць за выступленнямі любімых гульцоў і камандаў, падсумавалі ў АБФФ.

Как вам новость?