Саўмін зацвердзіў праграму дзеянняў урада на пяцігодку

24.02.2011 10:44
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў праграму дзейнасці ўрада на 2011 — 2015 гады. Адпаведную пастанову Саўмін зацвердзіў 18 лютага 2011года. Забяспечыць выкананне праграмы даручана рэспубліканскім органам дзяржкіравання, ўрадавым дзяржарганізацыям, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.

Згодна з пастановай Саўміна, штогод да 15 студзеня года, наступнага за справаздачным, адказныя за рэалізацыю праграмы арганізацыі абавязаны прадстаўляць у міністэрства эканомікі інфармацыю аб ходзе выканання праграмы, а таксама ўносіць прапановы аб яе ўдакладненні.

Уносіць прапановы аб удакладненні праграмы таксама можа непасрэдна мінэканомікі. Да 25 студзеня года, наступнага за справаздачным, міністэрства абавязана прадстаўляць ў Саўмін абагульненую інфармацыю аб ходзе выканання праграмы.

Кантраляваць выкананне пастановы Саўміна будуць намеснікі прэм’ер-міністра Беларусь згодна з накірункамі, якія курыруюцца.

Палата прадстаўнікоў ухваліла праграму дзейнасці ўрада

Разам з тым, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 23 лютага на пасяджэнні сёмай пазачарговай
сэсіі адзінагалосна ўхвалілі праграму дзейнасці ўрада на 2011-2015
гады. Прадстаўляючы праграму дзейнасці, прэм’ер-міністр Міхаіл
Мясніковіч паведаміў, што для дасягнення пастаўленых задач ўрад мае
намер істотна змяніць стыль і метады працы.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, праграма дзейнасці ўрада з’яўляецца свайго роду «дарожнай картай» ўрада па выкананні задачаў чацвертага Усебеларускага народнага сходу і даручэнняў прэзідэнта краіны.

Галоўнай мэтай дзейнасці ўрада ў новай пяцігодцы стане выкананне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Пастаўлена задача ўвайсці ў лік пяцідзесяці краін з найбольш высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу, а таксама выйсці ў лідары сярод краін Усходняй Еўропы па ўзроўні і якасці жыцця чалавека.

«У бягучай пяцігодцы неабходна выйсці на тэмпы і якасць эканамічнага росту, якія дэманстравалі Кітай, Карэя, Сінгапур і іншыя «азіяцкія тыгры», якія здзейснілі тэхналагічны рывок у сваім развіцці. Асаблівасць сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2015 года палягае і ў тым, што рабіць гэта прыйдзецца ва ўмовах посткрызіснага аднаўлення глабальнай эканомікі, а гэты працэс у свеце ідзе досыць марудна», — цытуе беларускага прэм’ера БелТА.

Как вам новость?