Палажанка: КДБ рыхтуецца да прэзідэнцкай кампаніі

08.04.2010 09:34
Архив Редакция

Па меркаванні намесніцы старшыні «Маладога фронта» Насты Палажанкі, на дадзены момант КДБ рыхтуецца да прэзідэнцкай кампаніі. Так актывістка расцэньвае сітуацыю з працягам фільма "Малады фронт. Kidnapping".

Па меркаванні актывісткі моладзевай арганізацыі Насты Лойкі, Маскоўскі РУУС Мінска праводзіць праверку па заяве маці няпоўнагадовага Яраслава Лыскаўца ў Генпракуратуру па «ўцягванні» сына ў «Малады фронт».

«Маці вінаваціць у гэтым кіраўніцтва «Маладога фронта». З кіраўніцтва пералічаныя пяць чалавек: Зміцер Дашкевіч, Настасся Палажанка, Ханяўка Вадзім, кур’яновіч Павел і я, — распавяла Наста Лойка.

«Генеральная пракуратура пераслала заяву для праверкі ўчастковаму інспектару ў РУУС Маскоўскага раёна, які цяпер праводзіць праверку і сёмага красавіка ўзяў з мяне тлумачэнні па дадзенай справе», — адзначыла актывістка, паведамляе «Беларускі партызан».

Па меркаванні Насты Палажанкі, гэта чарговая спроба ціску на лідараў «Маладога фронта» напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. «Цяпер назіраецца сама розрух актыўнасці моладзевых арганізацый і пік рэпрэсіўнасці рэжыму», — дадала намстаршыні.

Как вам новость?