Палажанку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

18.02.2011 09:40
Архив Редакция

Намесніцу старшыні зарэгістраванай у Чэхіі моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", Насту Палажанку 17 лютага вызвалілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Намесніца кіраўніка МФ праходзіць абвінавачанай па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня 2010 года.

Як паведамілі ў «Маладым Фронце», у цяперашні час Наста Палажанка знаходзіцца дома, з роднымі. Яе вельмі цікавіць сітуацыя, якая склалася ў МФ за час яе адсутнасці. Па словах дзяўчыны, яна адчувае вялікі інфармацыйны голад, бо, знаходзячыся пад вартай, яна практычна не атрымлівала вестак аб падзеях у краіне, толькі некалькі лістоў ад бацькі.

Наста Палажанка таксама паведаміла, што з-пад арышту яе адпусцілі без падпісання якіх-небудзь прашэнняў або лістоў. У цяперашні час ёй нельга пакідаць тэрыторыю Мінску.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Насту Палажанку затрымалі 20 снежня 2010 года. Ёй прад’явілі абвінавачанне ў крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. У следчым ізалятары намеснік старшыні МФ правяла амаль два месяцы.

Па «справе 19 снежня» праходзіць 42 абвінавачаныя, 12 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных. Першае паседжанне па дадзенай справе адбылося 17 лютага. Суд Фрунзенскага раёну Мінску прысудзіў Васіля Парфянкова, які быў членам выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Как вам новость?
Головоломки