Паліцыя Іспаніі ліквідавала банду распаўсюднікаў порна з Беларусі

17.01.2011 13:16
Архив Редакция

Паліцыя Іспаніі сумесна са спецслужбамі ЗША і Беларусі арыштавала 49 членаў злачыннай групы, якая займалася продажам дзіцячай парнаграфіі. Паводле інфармацыі іспанскіх уладаў, злачынная арганізацыя была заснавана ў Беларусі, але актыўна працавала і ў іншых еўрапейскіх краінах, а таксама ў ЗША.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў высветлілася, што злачынцы стварылі міжнародную сетку з больш як 200 сайтаў, з дапамогай якой прадавалі парнаграфічныя фота- і відэаматэрыялы з выявай непаўналетніх. Ад дадзенай злачыннай дзейнасці банда атрымлівала каля двух мільёнаў даляраў на месяц, перадае Sify.

Акрамя арыштаваных членаў банды паліцыя таксама затрымала 15 чалавек, якія спрабавалі падпісацца на атрыманне парнаграфічных матэрыялаў па інтэрнэце.

«Паколькі кліенты плацілі штомесяц, яны не хацелі аддаваць грошы за неўнікальнае фота ці відэа, што можна знайсці на іншых сайтах. Яны патрабавалі новых матэрыялаў жорсткага абыходжання з дзецьмі. Па гэтай прычыне, на нашу думку, порнапрадукцыя рабілася на заказ», — паведаміў галоўны інспектар Энрыке Радрыгес.

Как вам новость?