Палецкіс: ЕС працягне "вельмі складаны" дыялог з Беларуссю

12.05.2010 16:09
Архив Редакция

У Еўрасаюзе лічаць неабходным працягваць "вельмі складаны дыялог з Беларуссю", нягледзячы на цяжкасці. Такое меркаванне выказвалася падчас грамадскіх слуханняў па ўмовах збліжэння Беларусі і ЕС, якія 11 траўня ў Брусэлі правяла фракцыя сацыялістаў Еўрапарламента.

Як паведаміў еўрадэпутат Юстас Палецкіс, падчас слуханняў прадстаўнікі еўраструктур і беларускай грамадзянскай супольнасці крытыкавалі ўмовы, у якіх прайшла выбарчая кампанія па выбарах у мясцовыя саветы.
«Палітыка ізаляцыі сталася вынікам палітыкі беларускіх уладаў, але яна не прынесла ЕС чаканага выніку, вяртацца да яе было б памылкова», — цытуе Юстаса Палецкіса БелаПАН.
Па словах еўрадэпутата, дыялог «прыносіць плады». Палітык паказаў, што беларуская апазіцыя таксама адзначае, што «на высокіх пастах ёсць людзі, з якімі можна і трэба размаўляць».

Как вам новость?