Зварот 24 тыс. палякаў Беларусі перадалі ў пасольства Польшчы

11.03.2010 09:52
Архив Редакция

Адкрыты зварот палякаў Беларусі да вышэйшага кіраўніцтва Польшчы дзясятага сакавіка перадалі ў пасольства гэтай рэспублікі ў Мінску. Удзельнікі звароту просяць арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў СПБ з афіцыйнымі асобамі Польшчы, а таксама "прыняць меры па спыненні разгулу фальшы ў польскіх СМІ" і даць магчымасць польскай грамадскасці выслухаць аб'ектыўную інфармацыю непасрэдна ад саміх палякаў.

«Адкрыты зварот падпісалі больш за 24 тыс. грамадзян Беларусі польскай нацыянальнасці. Падпісанты прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі. Большасць з іх не ўваходзяць ні ў якія палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні і саюзы. Гэта простыя грамадзяне, якім дарагі гонар іх краіны», — заявіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Станіслаў Каспяровіч, подпіс якога таксама стаіць пад тэкстам звароту.

На думку падпісантаў звароту, беларуская дзяржава ніколі не парушала і не парушае правы нацыянальных меншасцяў, а наадварот — садзейнічае забеспячэнню правоў гэтых меншасцяў.

«У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для атрымання адукацыі на польскай мове, яе вывучэння, захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны польскага народа, — адзначаюць падпісанты. — Усе дамы паляка, наяўныя на тэрыторыі рэспублікі, актыўна ажыццяўляюць сваю культурна-асветніцкую дзейнасць», — гаворыцца ў звароце.

Прадстаўнікі пасольства Польшчы прынялі зварот, паабяцаўшы ў бліжэйшыя тэрміны перадаць яго па дыпламатычных каналах адрасатам, паведамляе БелТА.

26 лютага грамадзяне Беларусі польскай нацыянальнасці склалі адкрыты зварот да кіраўніцтва Польшчы, заклікаўшы яго спыніць дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да сваіх суайчыннікаў.

«Мы заклікаем не дзяліць палякаў на сваіх і чужых. У шматнацыянальнай Беларусі ўсе народы пачуваюцца паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання», — адзначаецца ў звароце.

Па словах большасці грамадзян Беларусі польскай нацыянальнасці, Анжаліка Борыс і яе невялікае асяроддзе не ўпаўнаважаны ўяўляць прадстаўляць інтарэсы польскай меншасці, якая пражывае ў Беларусі.
 

Как вам новость?
Головоломки