Палякам закрываюць доступ у беларускія архівы

04.04.2011 10:40
Архив Редакция

Беларусы з польскімі каранямі могуць сутыкнуцца са складанасцю атрымання даведак па сваіх бліжэйшых сваяках у сувязі з тым, што супрацоўнікі дзяржаўных архіваў атрымалі сакрэтнае распараджэнне спыніць выдачу такіх даведак. Некаторыя эксперты звязваюць гэта з сітуацыяй, якая склалася вакол так званай "карты паляка".

«Карта паляка» — гэта дакумент, які дазваляе беларусам з польскімі каранямі ездзіць у Польшчу без візаў і атрымліваць там працу і некаторыя льготы.

Для таго, каб аформіць «карту паляка», грамадзянам Беларусі неабходна даказаць, што іх бацькі або бабулі з дзядулямі былі палякамі. Па адпаведныя дакументы людзям неабходна звяртацца ў касцёлы і ў дзяржаўныя архівы. Цяпер жа атрымаць неабходныя даведкі з архіваў практычна немагчыма, паведамляе «Беларускі партызан».

Закон «Аб карце паляка» выклікаў у Беларусі шматлікія спрэчкі. Так, член экспертнага савета камітэту Дзярждумы Расіі па бяспецы Аляксей Плотнікаў, падчас навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску «Сучасная геапалітыка ў кантэксце Рыжскай мірнай дамовы 1921 года» заявіў, што дадзены закон — адкрытая праява недружалюбных адносінаў Польшчы да краінаў-суседзяў, перадае БелТА.

«Сёння Польшча — «гэта такі фарпост антыславянскіх сіл, таго самага заходняга свету, які мы да апошняга часу ўспрымалі досыць негатыўна, а цяпер спрабуем з ім сябраваць», — адзначыў Аляксей Плотнікаў.

«Польшча спрабуе быць свяцейшай за Папу Рымскага і, стаўшы членам Еўрасаюза, уступіўшы ў НАТО, яна хоча апраўдаць высокі давер і таму праводзіць карыслівую адкрыта антырасійскую і антыбеларускую палітыку», падкрэсліў ён. «Жаданне быць імперыяй за чужы кошт прыводзіць у выніку да неадэкватных дзеянняў. Польшча паводзіць сябе задзірліва, але яна адпрацоўвае тую ролю, якую ёй адвялі «вялікія браты з Захаду», — заявіў эксперт расійскай Дзярждумы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дэпутаты пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД лічаць, што польскі закон «Аб карце паляка» супярэчыць «прынцыпам добрасуседства і ўзаемнай павагі паміж дзяржавамі». Яны ініцыявалі зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з тым, каб вызначыць, ці адпавядае гэты закон прынцыпам і нормам міжнароднага права. Сваё рашэнне Канстытуцыйны суд плануе вынесці ў першай палове красавіка.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки