Палітычная геаграфія Беларусі

03.06.2011 12:34
Архив Редакция

Журналісты Тэлеграфа вырашылі даведацца, дзе нарадзіліся вышэйшыя службовыя асобы ў беларускай дзяржаве, палітычныя і рэлігійныя дзеячы. Тэлеграф прааналізаваў, адкуль родам вышэйшыя дзяржчыноўнікі, былыя кандыдаты ў прэзідэнты, лідары палітычных партый і кіраўнікі найбуйнейшых канфесій. Вынікі дадзенага даследавання прапануюцца вашай увазе.



Просмотреть Государственные деятели Беларуси — Telegraf.by на более крупной карте






Няўзброеным вокам відаць, што асноўная маса беларускіх чыноўнікаў (36) з’яўляецца выхадцамі Усходняй Беларусі. Пры гэтым на тэрыторыі Заходняй Беларусі, далучанай да БССР у 1939 годзе, нарадзілася толькі 15 беларускіх кіраўнікоў.

Шэсць прадстаўнікоў дзяржапарату (Рыгор Васілевіч, Павел Латушка, Ігар Войтаў, Валянцін Сукала, Андрэй Харкавец і Мікалай Ладуцька) родам з Мінску, па двое — з Бабруйску (Валянцін Чаканаў і Аляксандр Шпілеўскі), Гомелю (Сяргей Румас і Аляксандр Якабсон), Магілёву (Анатоль Рубінаў і Мікалай Снапкоў) і вёскі Некрашэвіч Карэліцкага раёна (Уладзімір Палуян і Уладзімір Макей).

Менш за ўсё дзяржаўных чыноўнікаў нарадзілася ў Віцебскай вобласці, радзіме прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя яго, адтуль паходзяць Аляксандр Косінец і Уладзімір Андрэйчанка. Прычым усе трое з’яўляюцца выхадцамі ўсходняй часткі вобласці.

Не прадстаўлены ў вышэйшых эшалонах улады абласныя цэнтры Берасце, Віцебск і Горадня, а таксама такія гарады-стотысячнікі, як Баранавічы, Мазыр, Орша, Пінск і Салігорск.

Сярод вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі дзесяць з’яўляюцца выхадцамі не Беларусі, а іншых постсавецкіх рэспублік: Расіі (шэсць чалавек), Украіны (два), Арменіі і Азербайджана. Няма нікога з рэспублік Прыбалтыкі і Сярэдняй Азіі.

Не ў Беларусі нарадзіліся, перш за ўсё, кіраўнікі сілавых ведамстваў: міністэрстваў абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, КДБ і дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту. Таксама не нарадзіліся ў Беларусі міністры замежных спраў, інфармацыі, архітэктуры і будаўніцтва, працы і сацыяльнай абароны і намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў.

Характэрна, што ў афіцыйных біяграфіях беларускіх чыноўнікаў, якія не народжаны ў «сінявокай», указваюцца старыя, савецкія назвы гарадоў: Ленінакан замест Гюмры, Алі-Байрамлы — замест Шырвана, Загорск — замест Сергіева Пасада.



Просмотреть Политические деятели Беларуси — Telegraf.by на более крупной карте






Што тычыцца кандыдатаў у прэзідэнты, то за апошнія 20 гадоў у суверэннай Беларусі зарэгістравацца змаглі ў асноўным прадстаўнікі цэнтральных рэгіёнаў краіны. Вылучаецца з агульнай групы толькі ўжо нябожчык прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 1994 годзе Аляксандр Дубко. Усё ж астатнія даволі кампактна размясціліся ад заходніх межаў краіны да ўсходніх. Самым заходнім кандыдатам быў Яраслаў Раманчук, самым усходнім — Віктар Цярэшчанка.

На пасаду прэзідэнта Беларусі балатаваліся шэсць ураджэнцаў Мінску, чатыры — Гарадзенскай вобласці, па тры — Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай, адзін — Берасцейскай і ні аднаго — Гомельскай.

Што тычыцца лідараў зарэгістраваных палітычных партый, то тут ізноў па месцы нараджэння лідзіруе Мінск. Тут нарадзіліся кіраўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, Беларускай партыі аб’яднаных левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі Уладзімір Аляксандравіч і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч.

У Гарадзенскай вобласці з’явіліся на свет лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ Зянон Пазняк, у Мінскай — Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Беларускай партыі «Зялёныя» Алег Новікаў, у Магілёўскай — Рэспубліканскай партыі Уладзімір Белазор і Камуністычнай партыі Таццяна Голубева, у Гомельскай — Беларускай аграрнай партыі міністр Міхаіл Русы і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Няма сярод лідараў беларускіх партый нікога з Берасцейскай вобласці, затое ёсць выхадзец Украіны — Васіль Задняпраны, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.



Просмотреть Религиозные деятели Беларуси — Telegraf.by на более крупной карте






Гаворачы аб кіраўніках Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў у Беларусі, варта адзначыць, што ў абодвух толькі палова архірэяў з’яўляецца выхадцамі Беларусі. Так, толькі трое з шасці рымска-каталіцкіх біскупаў (Тадэвуш Кандрусевіч, Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец) нарадзіліся ў Беларусі, астатнія — у Літве (Аляксандр Кашкевіч), Польшчы (Уладзіслаў Блін) і Эстоніі (Казімір Свёнтэк). Аналагічная сітуацыя і ў грэка-каталікоў. Іх кіраўнік у Беларусі Сяргей Гаек з’яўляецца выхадцам з Польшчы, а іх кіраўнік за мяжой Аляксандр Надсан — з Беларусі.

У праваслаўных «тутэйшымі» з’яўляюцца епіскапы Дзмітры (Драздоў), Стэфан (Корзун), Арыстарх (Станкевіч), Гуры (Апалько), Пётр (Карпусюк), Арцемій (Кішчанкі) і Сафроній (Юшчук). Ва Украіне нарадзіліся ўладыкі Іаан (Хома), Стэфан (Нешчарэт) і Леанід (Філь), у Расіі — Філарэт (Вахрамееў) і Серафім (Беланожка), у Грузіі — Феадосій (Більчанка).

Характэрна, што народжаныя ў Беларусі праваслаўныя іерархі паходзяць, за выключэннем двух, з усходніх раёнаў краіны, каталіцкія — з заходніх. Пры гэтым лідар беларускіх каталікоў Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца выхадцам Беларусі, беларускіх праваслаўных Філарэт (Вахрамееў) — не. Не нарадзіўся ў Беларусі і кіраўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Лагін).

Цікавы таксама той факт, што праваслаўныя епіскапы, якія нарадзіліся ва Украіне, атрымалі ў кіраванне тэрыторыі, што непасрэдна мяжуюць з паўднёвай суседкай Беларусі: Берасцейскую, Тураўскую епархіі і Рэчыцкі вікарыят Гомельскай епархіі. Тое ж самае можна сказаць і пра ураджэнца Літвы, гарадзенскага каталіцкага біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Как вам новость?
Головоломки