Палітычных сайтаў сярод забароненых ў Беларусі няма

09.11.2010 16:08
Архив Редакция

Дзяржаўная інспекцыя па электрасувязі засакрэціла спіс сайтаў, да якіх абмежаваны доступ для карыстальнікаў з Беларусі. Аднак, як паведаміў супрацоўнік адной з кампаній, якія забяспечваюць доступ да інтэрнэту, палітычных сайтаў у гэтым спісе пакуль няма. «Пакуль палітычных ці апазіцыйных сайтаў беларускай тэматыкі ў гэтым спісе няма», — адзначыў спецыяліст.

«Наколькі мне вядома, пакуль у «чорны спіс» трапіла сямнаццаць сайтаў, хоць кожную раніцу мы павінны звяраць яго з Дзяржаўнай інспекцыяй па электрасувязі, якой і даверана ўносіць у яго той ці іншай рэсурс», — сказала крыніца, перадае «Народная Воля».

«Магу толькі сказаць, што тры забароненыя сайта — гэта сайты знаёмстваў, сем — порнасайты і сем — так званыя экстрэмісцкія сайты. Як нам растлумачылі, назвы сайтаў шырока не абвяшчаюцца, каб не ствараць ім рэкламу. Прычым вельмі складана сказаць, чаму менавіта гэтыя рэсурсы патрапілі пад адключэнне, бо, як вядома, тых жа порнарэсурсаў ды і сайтаў тэрарыстычных арганізацый у інтэрнэце тысячы. Мабыць, гэта пакуль толькі спроба сіл беларускіх уладаў па кантролі за інтэрнэтам», — дадаў спецыяліст.

Па дадзеных крыніцы, адключэнне ад сайтаў з «чорнага спісу» цяпер ажыццяўляецца для ўстаноў адукацыі, культуры, а таксама для практычна ўсіх дзяржаўных арганізацый. Прыватных карыстальнікаў гэта пакуль не тычыцца.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з першага верасня пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг у Беларусі былі абавязаны ўвесці ў эксплуатацыю сістэму абмежаванні доступу да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў і забяспечыць яе якаснае функцыянаванне. Фармаваннем спісу абмежаванага доступу займаецца Дзяржінспекцыі па электрасувязі (РУП «БелГІЭ») на падставе рашэнняў «кіраўнікоў Камітэту дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, ААЦ, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання».

Как вам новость?
Головоломки