Палітолагі: Мядзведзеў і Януковіч вырашалі "беларускае пытанне"

06.10.2010 10:02
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас першага ўкраінска-расійскага міжрэгіянальнага эканамічнага форуму ў Геленджыку акрамя ўсяго іншага правялі таксама сустрэчу за зачыненымі дзвярыма. Украінскія палітолагі выказалі меркаванне аб тым, што на гэтай сустрэчы сам-насам кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі "беларускае пытанне".

«Думаю, на сустрэчы без прэсы Мядзведзеў намацваў рэакцыю Януковіча на сітуацыю ў беларуска-расійскіх адносінах. Ліквідацыя Лукашэнкі (прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Тэлеграф) — гэта сёння пытанне паспяховасці Мядзведзева як прэзідэнта Расіі. Ім важна, каб Украіна выяўляла рытарычную салідарнасць. Або, прынамсі, трымала нейтралітэт, а не дзейнічала ў абыход расійскіх інтарэсаў. Як гэта было ў вырашэнні ўкраінскага ўрада аб транзіце нафты Чавеса (прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса — Тэлеграф) для Беларусі па тэрыторыі Украіны», — растлумачыў палітолаг Вадзім Карасёў.

У сваю чаргу палітолаг Віктар Небажэнка лічыць, што пры наяўнай знешнепалітычнай сітуацыі дэманстрацыя цёплых стасункаў паміж Украінай і Расіяй выгадная расійскаму кіраўніцтва, паведамляе ўкраінскае УИНАН.

«Цяпер адбываецца вельмі сур’ёзны канфлікт паміж «братэрскімі рэспублікамі» Беларуссю і Расіяй. І Мядзведзеву вельмі важна паказаць, што Януковіч з ім салідарны», — растлумачыў эксперт.

Как вам новость?
Головоломки