Памёр былы мэр Мінску Міхаіл Паўлаў

07.06.2010 08:46
Архив Редакция

У Мінску памёр былы мэр сталіцы Беларусі Міхаіл Паўлаў, які кіраваў Мінгарвыканкамам з сакавіка 2000 года па чэрвень 2009 года. У мінулым годзе Міхаіл Паўлаў перанёс дзве аперацыі ў сувязі з выяўленай у яго пухлінай галаўнога мозгу, а ў красавіку 2010 года былога мэра сталіцы ўзнагародзілі за будаўніцтва комплексу "Мінск-Арэна".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім экс-кіраўніка Мінгарвыканкама і даручыў арганізаваць пахаванне спачылага і аказаць неабходнае садзейнічанне яго сям’і, паведамляе БелаПАН.

Рашэнне аб правядзенні Міхаілу Паўлаву паўторнай аперацыі на галаўным мозгу лекары прынялі пасля праведзенага ў пачатку верасня 2009 года абследавання ў сувязі з пагаршэннем стану яго здароўя.

Першую аперацыю, пасля якой былы мэр Мінску прайшоў курс рэабілітацыі за межамі Беларусі, яму зрабілі ў красавіку гэтага года. Ад пасады кіраўніка Мінгарвыканкаму Міхаіла Паўлава вызвалілі дзясятага Чэрвеня 2009 года.

Как вам новость?
Головоломки