Памежныя ведамствы СНД у 2011 годзе хочуць правесці шэсць спецаперацый

03.12.2010 12:06
Архив Редакция

У 2011 годзе памежныя ведамствы краінаў СНД маюць намер правесці шэсць спецыяльных памежных аперацый. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая 2 снежня на пасяджэнні Савета камандуючых памежнымі войскамі (СКПВ) краін СНД, якое прайшло ў Мінскай вобласці пад Дзяржынскам.

«Тры аперацыі будуць праведзены на сухапутных участках, тры — на марскіх. Яны будуць тычыцца процідзеяння злачынствам па розных напрамках», — паведаміў старшыня каардынацыйнай службы СКПВ Аляксандр Манілаў, перадае БелаПАН.

Падводзячы вынікі пасяджэння Аляксандр Манілаў адзначыў, што на сустрэчы прынята 29 рашэнняў, якія датычацца, у прыватнасці, характарыстыкі становішча на знешніх межах СНД, правядзення спецыяльных аперацый і аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў.

Удзельнікі Мытнага саюза вызначаць механізм каардынацыі памежных ведамстваў

Таксама на сустрэчы кіраўнікоў памежных ведамстваў трох краінаў ішла гаворка пра тое, што, Беларусь, Казахстан і Расія маюць намер вызначыць механізм каардынацыі і ўзаемадзеяння памежных ведамстваў ва ўмовах Мытнага саюза.

Як распавёў намеснік старшыні Камітэту нацыянальнай бяспекі Казахстана — дырэктар памежнай службы Булат Кіргізбаеў, неабходнасці стварэння ў рамках Мытнага саюза памежнай структуры няма.
 
Прынята рашэнне аб стварэнні экспертнай працоўнай групы, якая будзе займацца памежнымі пытаннямі ў рамках Мытнага саюза, каардынуючы свае дзеянні з саветам па памежных пытаннях ЕўрАзЭС.

Как вам новость?
Головоломки