Памежнікі Беларусі і Расіі прапанавалі стварыць візу Саюзнай дзяржавы

16.11.2010 10:37
Архив Редакция

У расійскім Пскове 11 лістапада завяршылася пасяджэнне Памежнага камітэту Беларусі і Расіі, па выніках якога бакі падпісалі канцэпцыі Праграмы памежнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2012 — 2016 гады. Удзельнікі пасяджэння таксама выступілі з прапановай аб стварэнні адзінай беларуска-расійскай візы для грамадзян трэціх краін.

«Мы прынялі рашэнне пачаць працы ў напрамку адзінай візавай прасторы. Сёння прагучала цікавая прапанова аб тым, што, не адмяняючы візы Расіі і Беларусі, можна стварыць візу Саюзнай дзяржавы, якую можна будзе атрымаць у консульствах дзвюх краін», — заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі, перадае БелаПАН.

Кіраўнік ДПК Беларусі адзначыў, што склалася парадаксальная сітуацыя, калі бязвізавая прастора ёсць, а адзінай візавай палітыкі няма. «Гэтае пытанне нам трэба ўніфікаваць. Мытны саюз будзе развівацца, і з часам у адзіную візавую прастору ўвойдзе Казахстан», — заявіў ён.

«Нягледзячы на скепсіс у асобных выказваннях аб тым, што Саюзная дзяржава памірае, ледзь цепліцца, на нашым прыкладзе мы бачым, што супрацоўніцтва развіваецца дынамічна», — адзначыў Ігар Рачкоўскі.

Как вам новость?
Головоломки