Памежнікі перакрылі канал пастаўкі дзяўчын у сэксуальнае рабства ў Ізраіль

08.04.2010 14:18
Архив Редакция

Падчас аператыўных мерапрыемстваў беларускія памежнікі выявілі канал пастаўкі дзяўчын у сэксуальнае рабства ў Ізраіль. Шостага красавіка 2010 году ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» памежнікі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі затрымалі арганізатараў канала.

Паводле інфармацыі Дзяржпамежкамітэта, адзін з арганізатараў канала з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Зламыснік ажыццяўляў вербаванне дзяўчын. Другі затрыманы мае падвойнае грамадзянства: Расіі і Ізраілю.

На дадзены момант затрыманых перадалі супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Супраць арганізатараў канала ўзбудзілі крымінальную справу.

Па словах супрацоўнікаў Дзяржпамежкамітэта, першыя ахвяры гандлю людзьмі ўжо вярнуліся ў Беларусь, лёс астатніх высвятляюць  праваахоўныя органы Ізраілю.

Как вам новость?
Головоломки