Памежнікі правядуць шасцімесячную акцыю "Адзінства 2010"

10.03.2010 09:32
Архив Редакция

З мая па кастрычнік 2010 года па ініцыятыве расійскіх памежнікаў пройдзе сумесная адмысловая памежная аперацыя "Адзінства 2010" (САПА). Мэтай акцыя з'яўляецца спыненне пранікнення праз межы дзяржаў-удзельніц СНД кантрабанды матэрыяльных каштоўнасцяў, наркатычных сродкаў і незаконных мігрантаў.

Кіраўнікі акцыі паведамілі, што аперацыя пройдзе ў некалькі этапаў. Да яе прыцягнуць памежныя і праваахоўныя органы дзяржаў-удзельніц СНД і краін Еўрасаюза, а таксама міжнародныя арганізацыі, якія рэалізуюць свае паўнамоцтвы ў сферы аховы дзяржаўных межаў.

У Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусі паведамілі, што з першага да пятага сакавіка ў Пскове адбылася працоўная сустрэча, на якой расійскі бок азнаёміў прадстаўнікоў памежных ведамстваў Беларусі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі і Эстоніі, а таксама кардынацыйнай службы савета камандуючых памежнымі войскамі дзяржаў-удзельніц СНД і Еўрапейскага агенцтва FRONTEX з задумай САПА.

Паводле вынікаў сустрэчы, бакі прынялі прапановы расійскага боку па правядзенні аперацыі «Адзінства 2010», а таксама разгледзелі просьбу Кардынацыйнай службы СКПВ да агенцтва FRONTEX пра абмен інфармацыяй падчас дадзенай аперацыі.
 

Как вам новость?