Памежнікі затрымалі цыгарэты, якія плылі на льдзіне з GPS-навігатарам

13.01.2011 15:58
Архив Редакция

У Гарадзенскай вобласці ў 200 метрах ад мяжы памежнікі вылавілі з Віліі каля 8,5 тыс. пачкаў цыгарэт, якія плылі на льдзіне ў бок Літвы. Прычым людзей на крызе не было, а кантрабанда была запакаваная ў чорны поліэтылен, на якім зверху ляжаў датчык GPS-навігацыі, распавёў начальнік прэс-службы Смаргонскай памежнай групы Аляксандр Колабрў.

Па словах Аляксандра Колабава, памежнікі заўважылі каробкі ў бінокль, калі яны патрапілі ў ледзяны затор. Цыгарэты знялі з крыгі, даставілі ў аддзяленне памежслужбы «Гудагай», затым — у аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці, піша «Рэгіянальная Газета».

Паводле папярэдніх ацэнак цыгарэт было на суму больш чым 18 млн. рублёў. Асобаў, якія маюць дачыненне да злачынства, не выявілі. Ідзе вышук. Па словах Аляксандра Колабава, цыгарэты адправіліся ў плаванне ў раёне хутара Алексна, размешчаным за чатыры кіламетрах ад мяжы.

Как вам новость?
Головоломки