Памочнік Мядзведзева патрабуе вызваліць затрыманых у Мінску расійцаў

24.12.2010 16:56
Архив Редакция

Памочнік прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева Сяргей Прыходзька 23 снежня запатрабаваў ад беларускіх уладаў вызваліць грамадзянаў Расіі, затрыманых 19 снежня падчас масавых беспарадкаў у Мінску. Ён падкрэсліў, што амбасада Расіі ў Беларусі абавязана ў безумоўным парадку абараняць законныя правы і інтарэсы ўсіх без выключэння расійскіх грамадзян.

На дадзены момант з 11 затрыманых грамадзян Расіі вызвалілі толькі аднаго. Астатнія па-ранейшаму застаюцца пад вартай — большасць з іх прысудзілі да адміністрацыйнага арышту, перадае Першы канал.

Як раней перадаваў Тэлеграф, яшчэ 22 снежня ў ходзе тэлефоннай размовы статс-сакратар — намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін запатрабаваў ад першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Петрышэнкі хутчэйшага вызвалення ўсіх расійскіх грамадзян, якія былі затрыманы 19 снежня ў Мінску і знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам у ізалятарах часовага ўтрымання.

Как вам новость?
Головоломки