Паміж Мінскам і Масквой пабудуюць высакахуткасную чыгунку

31.07.2010 17:01
Архив Редакция

Беларусь, Расія і Кітай пачалі працу над першай стадыяй праекту будаўніцтва высокахуткаснай чыгункі паміж Мінскам і Масквой. Пра гэта паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак. "У цяперашні час праект знаходзіцца на першай стадыі. Другім этапам будзе падрыхтоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання", — заявіў начальнік БЧ. 

Па яго словах, бакі плануюць пабудаваць новую чыгунку, хуткасць рухомага саставу на якой будзе дасягаць 300 км/г, перадае РИА «Новости»
Тым не менш, Анатоль Сівак не паведаміў пра тэрміны будаўніцтва і аб’ёмы фінансавання. 
Як раней паведамляў Тэлеграф, у Беларусі таксама плануюць закупіць за мяжой доследныя ўзоры рэйкавых аўтобусаў для вывучэння іх эфектыўнасці пры выкарыстанні на чыгуначных участках з невялікім пасажырапатокам. Выпрабаваць іх плануецца на участках Гомель-Хойнікі і Калінкавічы-Славечна Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Как вам новость?
Головоломки