Паміж Мінскам і Ждановічамі 19 ліпеня не будуць хадзіць электрычкі

16.07.2010 10:59
Архив Редакция

У сувязі з рамонтам чыгуначных мастоў паміж станцыямі "Мінск-Пасажырскі" і "Ждановічы" 19 ліпеня не будуць хадзіць электрацягніка паміж Мінскам і Ждановічамі. Пра гэта расказалі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

На час адмены руху электрычак 19 ліпеня з 00:00 да 24:00 будзе забяспечана перавозка пасажыраў аўтамабільным транспартам на ўчастку ад станцыі метро «Каменная горка» да станцыі «Ждановічы».

Акрамя таго, у гэты дзень будзе зменены расклад аўтобусаў гарадскога маршрута № 44. Дадзены маршрут будзе хадзіць з інтэрвалам 5 хвілін з 05:45 да 10:20 і з 16:30 да 21:00.

Как вам новость?
Головоломки