Паміж Мінскам і Ждановічамі пусцяць першую гарадскую электрычку

03.12.2010 09:27
Архив Редакция

Першая гарадская электрычка пачне курсаваць ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Ждановічаў ў другой палове 2011 года. Пра гэта 2 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік Беларускай чыгункі Анатоль Сівак.

«БЧ у гэтым годзе заключыла кантракт на пастаўку 10 электрацягнікоў са швейцарскай кампаніяй Stadler. З іх шэсць будуць працаваць па праграме «Гарадская электрычка», а чатыры — курсаваць па рэгіянальных маршрутах. Чакаецца, што тры электрацягнікі для гарадскіх ліній будуць уведзены ў эксплуатацыю ў наступным годзе», — нагадаў Анатоль Сівак, паведамляе БелаПАН.

«У жніўні мы плануем выйсці на тэставыя паездкі гэтых цягнікоў. Ёсць даручэнне, каб праект быў рэалізаваны ў наступным годзе — у канцы трэцяга-пачатку чацвертага квартала», — адзначыў Анатоль Сівак.

«На заводзе ў швейцарскім Буснанге ўжо цалкам сабраны першы электрацягнік. Плануецца, што ён прыбудзе ў Беларусь у студзені. Перадэксплуатацыёныя выпрабаванні састаў пройдзе ў маторвагонным дэпо «Мінск». Сасатаў электрацягніка даставяць з Швейцарыі на шасці грузавіках. Удзельнічаць у яго выпрабаваннях будуць швейцарскія спецыялісты», — распавёў начальнік БЧ.

На зборцы ў Швейцарыі знаходзяцца яшчэ два электрацягнікі для гарадскіх ліній Беларусі. Па словах Анатоля Сівака, чакаецца, што адзін з іх будзе дастаўлены ў Беларусь у лютым, другі — у сакавіку.

Как вам новость?
Головоломки