Панславісты Польшчы выступілі супраць немаральнага стаўлення да Лукашэнкі

09.03.2011 11:21
Архив Редакция

Польская партыя "Славянскі саюз" 5 сакавіка на другім з'ездзе, які прайшоў у Чоснаве, прыняла рэзалюцыю, у якой выказваецца пярэчанне "супраць немаральных правілаў у дачыненні да законна абранага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі". "Мы лічым, што сваёй дзейнасцю Аляксандр Лукашэнка дамогся заслужанага аўтарытэту не толькі ў беларускага народа, але і ва ўсім славянскім свеце", — гаворыцца ў заяве партыі.

Дэлегаты з’езду партыі таксама павіншавалі беларускага лідара з перамогай на выбарах, пажадаўшы яму поспехаў, а беларускаму народу — далейшага росту і росквіту, перадае БелТА.

Пад рэзалюцыяй падпісаліся старшыня «Славянскага саюза» Уладзімеж Рынкоўскі, а таксама старшыня Прагрэсіўнай сацыялістычнай партыі Украіны Наталля Вітрэнка, старшыня Міжнароднага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Усеславянскі сабор» Мікалай Кікешаў, старшыня партыі «Кіеўская Русь» Павел Баулін, старшыня Канфедэрацыі працы Украіны Уладзімір Марчанка, а таксама старшыня Чэшска-мараўскага славянскага саюза Здэнэк Апатрыл.

У сваіх выступах палітыкі і грамадскія дзеячы выказалі салідарнасць з сённяшняй палітыкай Аляксандра Лукашэнкі, а таксама асудзілі краіны Захаду за ўведзеныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

Как вам новость?
Головоломки