Параненая ўчастковым дзяўчына памерла ў лякарні

19.07.2010 10:30
Архив Редакция

Дзяўчына, параненая 6 ліпеня участковым міліцыянтам ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, 16 ліпеня памерла ў рэанімацыі раённай лякарні. Дзяўчына працавала бухгалтарам у КСУП "Новыя Журавічы" і была добра знаёма з супрацоўнікам міліцыі, які яе параніў.

Падазраванага міліцыянта затрымалі. Мужчына, 1976 года нараджэння, з’яўляецца дэпутатам Курганскай сельскага савета, пражывае ў вёсцы Доўск з жонкай і двума дзецьмі. У сельсавеце яго характарызуюць «вельмі станоўча», паведамляе БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, трагедыя адбылася 6 ліпеня каля 23:00 у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Участковы інспектар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэліў з табельнай зброі і цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 і 139 КК Беларусі (замах на забойства). Міністр унутраных спраў Беларусі ўзяў справу пад асабісты кантроль.

Как вам новость?