Параненая міліцыянтам дзяўчына застаецца ў рэанімацыі

13.07.2010 15:51
Архив Редакция

Дзяўчына, 6 ліпеня параненая ўчастковым міліцыянтам у вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна, па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі раённай лякарні. Дактары ацэньваюць ейны стан як цяжкі.

Па аповядах відавочцаў, пацярпелая дзяўчына сама села ў машыну разам з
дзвюма сваімі сяброўкамі да трох міліцыянтаў. Разам яны накіраваліся ў
суседнюю вёску Доўск. Пацярпелая дзяўчына была раней досыць добра
знаёмая з міліцыянтам, паведамляе БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, каля 23:00 у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ўчастковы інспектар РАУС, які знаходзіўся ў службовым аўтамабілі, стрэліў з табельнай зброі і цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. Па папярэдняй інфармацыі, інцыдэнт здарыўся выпадкова.

Раней ужо паведамлялася, што па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт.арт. 14, 139 КК (замах на забойства). Міністр унутраных спраў узяў яго на асабісты кантроль. Супрацоўнік міліцыі, які параніў дзяўчыну, ужо затрыманы, паведамілі ў МУС.

Как вам новость?