ПАРЕ будзе ўважліва сачыць за Беларуссю напярэдадні выбараў

08.09.2010 09:17
Архив Редакция

Дакладчыца Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Сініка Хурскайнен адзначыла, што ПАРЕ будзе ўважліва сачыць за ходам расследавання смерці беларускага журналіста Алега Бябеніна і за ўсімі падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. «Асабліва гэта тычыцца свабоды прэсы і свабоды палітычных правоў грамадзян», — падкрэсліла Сініка Хурскайнен.

Сініка Хурскайнен выказала занепакоенасць у сувязі са смерцю журналіста Алега Бябеніна і заклікала беларускія ўлады правесці поўнае і празрыстае расследаванне прычынаў яго смерці. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве дакладчыцы ПАРЕ, перадае БелаПАН.

«Узнікае пытанне датычна абставінаў яго гібелі, і я спадзяюся, што ўлады правядуць поўнае, празрыстае і вычарпальнае расследаванне гэтага трагічнага выпадку», — сказала Сініка Хурскайнен.

Дакладчыца ПАРЕ выказала глыбокія спачуванні сям’і і блізкім Алега Бябеніна.

Как вам новость?
Головоломки