ПАРЕ чакае дэмакратычныя выбары ў Беларусі

19.11.2010 16:16
Архив Редакция

У Парыжы 18 лістапада на пасяджэнні палітычнага камітэту ПАРЕ адбылося абмеркаванне "беларускага пытання". Як распавяла спецыяльная дакладчыца ПАРЕ па Беларусі Сініка Хурскайнэн, "камітэт атрымаў разуменне таго, што можна чакаць у будучыні станоўчых зменаў у пытанні па ўвядзенні мараторыю на смяротнае пакаранне і што прэзідэнцкія выбары будуць праведзены ў дэмакратычнай манеры".

Па словах Сінікі Хурскайнэн, «абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі было актыўным і яркім». Разам з тым, па словах спецдакладчыцы, на пасяджэнні палітычнага камітэту Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы таксама гучалі крытычныя заўвагі з нагоды адсутнасці свабоды прэсы і інфармацыі ў Беларусі, перадае БелаПАН.

Сініка Хурскайнэн праінфармавала, што на пасяджэнні яна зрабіла кароткі даклад аб сваім візіце ў Мінск у жніўні 2010 года. Затым адбылася дыскусія з удзелам старшыні камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Яўгена Смірнова і сустаршыні незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віталя Рымашэўскага. У абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі таксама прынялі ўдзел беларускія журналісты.

Как вам новость?