ПАРЕ не ўключыла Беларусь у спіс краін з парушэннямі правоў чалавека

27.01.2011 15:25
Архив Редакция

Парламенцкая асамблея рады Еўропы (ПАРЕ) назвала краіны, у якіх сістэматычна парушаюцца правы чалавека. Спіс ПАРЕ налічвае дзевяць краін. У спісе ПАРЕ значацца: Балгарыя, Грэцыя, Італія, Малдова, Румынія, Расія, Турцыя, Польшча і Украіна. Беларусі ў гэтым спісе няма. 

У прынятай рэзалюцыі ПАРЕ гаворыцца, што ўлады гэтых дзяржаваў вельмі павольна выконваюць патрабаванні Еўрапейскага суда па правах чалавека, паведамляе руская служба BBC.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня апублікавала праект рэзалюцыі па Беларусі, які плануецца абмеркаваць ў чацвер, 27 студзеня. У чарговы раз еўрапейскія парламентарыі асудзілі беларускія ўлады за палітыку, якая праводзіцца беларускімі ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

«ПАРЕ устрывожаная той беспрэцэдэнтнай хваляй гвалту, запалохвання, масавых арыштаў і судовага пераследу палітычных праціўнікаў, праваабаронцаў, журналістаў, студэнтаў і радавых грамадзян, якая рушыла ўслед за абвяшчэннем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў», — гаворыцца ў праекце рэзалюцыі асамблеі.

ПАРЕ асудзіла ўлады Беларусі за «гвалтоўнае падаўленне палітычных пратэстаў і мэтанакіраваны жорсткі пераслед палітычных праціўнікаў, праваабаронцаў і журналістаў».

У праекце рэзалюцыі ПАРЕ таксама выступіла за тое, каб не адмяняць прыпыненне статусу спецыяльнага госця для парламенту Беларусі да таго часу, пакуль улады краіны не ўвядуць мараторый на смяротнае пакаранне і не прадэманструюць адчувальнага прагрэсу ў дачыненні да дэмакратычных каштоўнасцяў і прынцыпаў.

Как вам новость?
Головоломки