ПАРЕ паставіла Беларусь у адзін шэраг з ЗША і Японіяй

15.04.2011 13:23
Архив Редакция

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) заклікала Беларусь, ЗША і Японію адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання. Адпаведную рэзалюцыю арганізацыя прыняла 14 красавіка ў ходзе сваёй вясновай сэсіі ў Страсбургу. ПАРЕ ў чарговы раз заклікала Мінск неадкладна абвясціць мараторый на пакаранне смерцю і прыняць неабходныя крокі для яе адмены на заканадаўчым узроўні.

ПАРЕ асудзіла смяротныя пакаранні, якія працягваюцца ў Беларусі з 2008 года і падарваць давер «да намаганняў Беларусі зблізіцца з сям’ёй еўрапейскіх дэмакратычных дзяржаў, якія абараняюць правы чалавека і чалавечую годнасць».

«Еўрапейскі досвед пераканаўча паказаў, што смяротнае пакаранне не патрэбна для барацьбы з гвалтоўнымі злачынствамі, а палітычныя лідары, якія прывялі да яе адмены, не сутыкнуліся з негатыўнай рэакцыяй з боку грамадства», — адзначылі ў ПАРЕ.

Как вам новость?