ПАРЕ прыняла праект рэзалюцыі па Беларусі

26.01.2011 09:19
Архив Редакция

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) 25 студзеня апублікавала праект рэзалюцыі па Беларусі, які плануецца абмеркаваць ў чацвер, 27 студзеня. У чарговы раз еўрапейскія парламентарыі асудзілі беларускія ўлады за палітыку, якая праводзіцца беларускімі ўладамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. 

«ПАРЕ ўстрывожаная той беспрэцэдэнтнай хваляй гвалту, запалохвання, масавых арыштаў і судовага пераследу палітычных праціўнікаў, праваабаронцаў, журналістаў, студэнтаў і радавых грамадзян, якая паследавала пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў», — гаворыцца ў праекце рэзалюцыі асамблеі.

ПАРЕ асудзіла ўлады Беларусі за «гвалтоўнае падаўленне палітычных пратэстаў і мэтанакіраванае жорсткі пераслед палітычных праціўнікаў, праваабаронцаў і журналістаў». Еўрапарламентарыі лічаць падобныя дзеянні не толькі «непрапарцыйным адказам на акцыі ўдзельнікаў пратэсту», але і «прамым ігнараваннем базавых еўрапейскіх каштоўнасцяў», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У праекце рэзалюцыі ПАРЕ таксама выступіла за тое, каб не адмяняць прыпыненне статусу спецыяльнага госця для парламента Беларусі да таго часу, пакуль улады краіны не ўвядуць мараторый на смяротнае пакаранне і не прадэманструюць адчувальнага і правяральнага прагрэсу ў дачыненні да дэмакратычных каштоўнасцяў і прынцыпаў.