ПАРЕ прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні

30.04.2010 12:50
Архив Редакция

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы па выніках пазачарговых дэбатаў пра сітуацыю ў Беларусі, якія прайшлі ў Страсбургу 29 красавіка, прыняла рэзалюцыю, паводле якой ПАРЕ прыпыняе кантакты з Беларуссю на высокім узроўні. Дэпутаты ПАРЕ асудзілі "новыя выпадкі ўжывання смяротнага пакарання смерцю, ціск на незалежныя СМІ, трэці сектар, апазіцыйныя структуры і польскую нацыянальную меншасць".

Расійскі дэпутат Сяргей Маркаў, выступаючы на паседжанні ПАРЕ, назваў «вельмі складаным» дыялог паміж Беларуссю і Радай Еўропы.

Сяргей Маркаў таксама раскрытыкаваў «сітуацыю з палякамі ў Беларусі, невысокую канкурэнцыю на мясцовых выбарах і перашкоды для распаўсюду расійскіх тэлеканалаў, і паспачуваў, што Мінск чакае «вялікі і складаны шлях» у Страсбург», перадае БелаПАН.

Паміж прадстаўнікамі ПАРЕ не паўстала супярэчнасцяў аб неабходнасці працягваць дыялог і супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю. «Палітыка ізаляцыі ні да чаго не прывяла. Трэба весці дыялог, рухаючыся насустрач у адказ на сігналы з Мінску», — адзначалі дэпутаты.

Как вам новость?
Головоломки