ПАРЕ просяць правесці дэбаты па Беларусі

13.01.2011 15:39
Архив Редакция

Старшыня ліберальнай групы дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ан Брасэр падала прашэнне аб правядзенні дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі падчас зімовай сэсіі ПАРЕ, якая пройдзе ў Страсбургу 24-28 студзеня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Альянсу еўрапейскіх лібералаў.

«Еўрапейскія лібералы зрабілі сумесную заяву па сітуацыі ў Беларусі, якое падпісалі старшыні ліберальных груп ПАРЕ і Еўрапарламенту, Партыі еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў і Ліберальнага інтэрнацыяналу», — гаворыцца ў паведамленні.

У заяве таксама рашуча асуджаецца ўжыванне ўладамі сілы супраць палітычных апанентаў. Еўрапейскія лібералы заклікалі афіцыйны Мінск неадкладна вызваліць усіх затрыманых і правесці незалежнае і адкрытае расследаванне падзей 19-20 снежня ў Мінску.

Как вам новость?
Головоломки